11 сакавіка каля 22:32 жыхары Магілёва заўважылі ў небе над горадам беспілотнік, які па гуку нагадваў расійскі «шахед».
Выданне «Магілёў Медыя» заявіла ўчора, што ў яго распараджэнні ёсць відэа з пралётам робата, але яно не публікуецца ў мэтах бяспекі.
У сераду, 12 сакавіка выданне апублікавала кароткае відэа, знятае ў раёне ліфтавага завода ў 22.32. На ім не бачны беспілотнік, але чутны гук, характэрны для «шахеда». Відавочцы паведамляюць, што, мяркуючы па гуку, беспілотнік рухаўся на ўсход.
эж